Яўген Аляксандравіч Папакуль () — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Наваполацку.
Скончыў ў 2011 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)». Навучаўся на курсах шведскай мовы ў вышэйшых народных школах у Фрэнста і Малунгу (2011 і 2015 гады, Швецыя). У 2016 годзе скончыў курсы выкладчыкаў шведскай мовы, літаратуры і культуры ў Вышэйшай народнай школе Більстромска (Швецыя).
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)» абараніў 26 студзеня 2018 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Спецыфіка шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае ў кантэксце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.
Станам на чэрвень 2025 года працуе дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэтаПапакуль Яўген Аляксандравіч.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае, шатландска-скандынаўскім літаратурным узаемасувязям, сюжэтна-тэматычным паралелям, жанрава-стылявому адзінству, канцэпцыі «памежнасці» у гэтых літаратурах і інш.
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве правёў комплексны супастаўляльны аналіз шатландскіх, англійскіх і скандынаўскіх народных балад пра звышнатуральнае і прадставіў іх агульную класіфікацыю на аснове разнастайнасці тэматыкі, сюжэтаў, матываў і канфліктаў. Выявіў шматлікія паралелі ў сюжэтных лініях, тэматыцы, а таксама ў структурных і мастацка-выяўленчых асаблівасцях балад, што дало права аднесці шатландскія і скандынаўскія народныя балады пра звышнатуральнае да адзінай рэгіянальнай літаратурнай традыцыі. Увёў у навуковы ўжытак тэрмін «дыялог-подкуп» як адметную асаблівасць структуры шатландскіх і шведскіх балад. Вялікую ўвагу ў сваіх даследаваннях надае адлюстраванню ў літаратуры XI-XIII стагоддзяў гістарычных кантактаў паміж народамі Брытанскіх астравоў і Скандынавіі. Упершыню пераклаў асобныя прыклады скандынаўскіх балад са шведскай мовы на беларускую.
Станам на красавік 2024 года, актыўна працуе над перакладамі са старажытных моў (старажытнаісландскай і норн), асаблівую ўвагу надае эдычнай літаратуры.
Сям’я У 2021 годзе ажаніўся з пісьменніцай Маргарытай Латышкевіч.
Выдадзеныя кнігі «Эда. Песні пра багоў» — першы том «Паэтычнай Эды» (2021, выдавецтва «Галіяфы»). «Эда Сноры Стурлусана» (2021, выдавецтва «Галіяфы»). «Эда. Песні пра герояў» — другі том «Паэтычнай Эды» (2022, выдавецтва «Тэхналогія»). «Эда. Забытыя песні» (2023, выдавецтва «Тэхналогія»). «Каханне. Смерць. Пачвары: скандынаўскія народныя балады» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»). «Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»).
Прызнанне Прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў (2023) «Дэбют», літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча (2023)
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы Скандинавские мифологически-фантастические баллады: историко-культурный аспект / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. — № 2. — С. 10-14. Отражение взаимодействий между Британскими островами и Скандинавией в исландской литературе XI—XIII веков / Е. А. Папакуль // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 1. — С. 7-11. Баллады о возвращающихся мертвецах в шведской и англо-шотландской традиции / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 2. — С. 10-14. Баллады об эльфах в Швеции и Шотландии / Е. А. Папакуль // Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. — 2015. — № 5. — С. 123—131. Магическая сила рун в шведских народных балладах / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. — № 2. — С. 10-15. Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 312 с. Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 298 с. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. — 380 с. Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023. — 240 с. Каханне. Смерць. Пачвары: скандынаўскія народныя балады / уклад., пер. са шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай, норн, уступ Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 148 с. Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 108 с.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара на ELIBRARY.RU Профіль аўтара ў Google Scholar
Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з ісландскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы