Сі́даравічы — зона адпачынку мясцовага значэння на тэрыторыі Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў, за 20 км на поўдзень ад Магілёва, уздоўж ракі Дняпро. Устаноўлена ў 1981 годзе. Плошча складае 7,5 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 17,7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў кароткачасовага адпачынку для насельніцтва Магілёва і Быхава.

Літаратура

Катэгорыя:Зоны адпачынку Беларусі Катэгорыя:Магілёўскі раён Катэгорыя:Быхаўскі раён Катэгорыя:1981 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе