Максім Яўгенавіч Кац (; нар. , Масква, РСФСР, СССР) —  расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, сузаснавальнік (разам з Ільёй Варламавым) і дырэктар фонду «Гарадскіх праектаў», чэмпіён Расіі па спартыўным покеры, вікіпедыст, былы дэпутат муніцыпальнага сходу Маскоўскага раёна Шчукіна (III скліканне 2012—2016) ад партыі «Яблака».

Больш вядомы ў Беларусі, як аўтар аднайменнага канала YouTube, які шырока асвятляў пратэсты ў Беларусі.

YouTube канал YouTube-канал Максіма Каца быў створаны ў 2008 годзеYouTube Максим Кац. У пачатку 2020 года пачаў рабіць штодзённыя відэа на тэмы ўрбаністыкі, гісторыі, палітыкі.

21 чэрвеня 2020 было выпушчана першае відэаЯк Лукашэнка імкліва губляе рэйтынгі / Максим Кац пра падзеі ў Беларусі, а праз кароткі час відэа9 прычын, чаму Лукашэнка кепскі прэзідэнт / Максим Кац пра Аляксандра Лукашэнку якое выклікала шырокую ўвагу сярод глядачоў, як расійскай, так і беларускай аўдыторыі.

З 2 сакавіка па 26 кастрычніка 2020 колькасць падпісчыкаў узрасла з 13 800 да 613 000.

10 жніўня 2020 года Кац пачаў выпускаць відэаматэрыялы пра акцыі пратэсту пасля выбараў у Беларусі. У інтэрв’ю часопісу The Village Максім распавёў, што сам прыдумляў канцэпцыю ролікаў з сумарным ахопам ад 300 тысяч да 1 мільёна праглядаў кожны, а для параўнання палітычнага працэсу з іншымі краінамі (Югаславія, Арменія, Паўднёвая Карэя, Эстонія) звяртаўся да іншых экспертаў.

З 1 па 6 верасня 2020 года па інфармацыі самага Каца статыстыка яго YouTube-канала склала 35 % гледачоў з Беларусі (у ліпені толькі 12 %) .

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі