Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Рэчыца.

Гісторыя Гісторыя пачалася са дня стварэння ў 1930 годзе Рэчыцкага педагагічнага вучылішча, якое праіснавала да 1956 года. За гэты перыяд дыпломы настаўніка пачатковых класаў атрымала больш за 1800 выпускнікоў. І толькі ў 1991 годзе на базе тэхнічнага вучылішча № 86 зноў адчыніла свае дзверы педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У 1993 годзе Рэчыцкае педвучылішча першае ў Гомельскай вобласці атрымала статус каледжа. У 2003 годзе каледж перайменавалі ва ўстанову адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж».

Спецыяльнасці Навучанне ў каледжы вядзецца па наступных спецыяльнасцях: Беларуская мова і літаратура, спецыялізацыя «Творчая дзейнасць»; Замежная мова (англійская, нямецкая).

Дырэктары (1933—1935) — Дзяменцій Пятровіч Кардаш Людміла Анатолеўна Ягорава

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Рэчыцы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці Катэгорыя:1930 год у Беларусі