Іберыя, Iверыя, Iвiрыя (, , ) — экзаэтнонiм (вонкавая назва) старажытнагрузiнскайМеликишвили Г. А. К истории Древней Грузии». — : Институт Истории имени И. А. Джавахишаили, 1959. — С. 16. дзяржавы Картлі (), якая існавала на тэрыторыі гістарычнай Усходняй Грузіі. Межавала з Калхідай на захадзе, Каўказскай Албаніяй на ўсходзе, з Вялікай Арменіяй на поўдні. Згадвалася як грузінскімі, так і антычнымі, армянскімі, візантыйскімі аўтарамі. У антычныя часы і ў раннім Сярэднявеччы Іберыя была важнай і значнай манархіяй на Каўказе, альбо ў якасці незалежнай дзяржавы, альбо ў якасці залежнай ад больш буйных імпэрыяў, асабліва ад Сасанідскай і Рымскай.
Катэгорыя:З’явіліся ў IV стагоддзі да н.э. Катэгорыя:Зніклі ў 537 годзе Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грузіі