Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова — адзін з факультэтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Гісторыя У 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне», а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт, што з’явілася адной з падстаў атрымання навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта.

У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства».

28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права».

З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання).

У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права»

Кафедры У склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры: Кафедра эканомікі і кіравання. Раней была кафедра эканамічнай тэорыі, створана ў 1986 годзе. Кафедра паліталогіі і сацыялогіі. Была створана ў 1995 годзе на аснове кафедры паліталогіі (існавала з 1991 года). Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу. Створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства. Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права. Была таксама створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства.

Спецыяльнасці «Правазнаўства» «Сацыялогія» «Бізнес-адміністраванне» «Эканамічнае права» «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»

Дэканы Анатоль Ісідаравіч Канашэвіч (1998—?) Дзмітрый Аляксандравіч Рагаўцоў (з 2010)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Эканомікі і права Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) МДУ імя А. А. Куляшова МДУ імя А. А. Куляшова Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:1998 год у Магілёве