Дунантуль () — раўніна ў Венгрыі, частка Сярэднедунайскай раўніны, па правабярэжжы р. Дунай.

Рэльеф узгорысты, рассечаны, з асобнымі невысокімі кражамі (масівы Бакана, Вертэш, Мечэк і інш.). Пераважныя вышыні 150—200 м, на захадзе — узвышшы да 338 м. Складзена пераважна пескавікамі і глінамі, месцамі перакрытымі лёсамі.

Ралля, сады, вінаграднікі.

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Венгрыі Катэгорыя:Раўніны Венгрыі