Лонданскі басейн () — раўніна на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, па ніжнім цячэнні р. Тэмза.
Вышыня да 100 м. З’яўляецца сінклінальным паніжэннем паміж мелавымі ўзгоркамі Чылтэрн-Хілс (да 261 м) на поўнач і хр. Норт-Даўнс (296 м) на поўдні; запоўнена трацічнымі глінамі, пяскамі, гравіем.
Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня +4 °C, ліпеня +18 °C, ападкаў больш за 600 мм за год. Глебы бурыя лясныя. Захаваліся рэшткі дубовых лясоў, на пясках — хвоя і верасоўнікі.
Культурныя ландшафты (палі, агароды, паркі); высокая шчыльнасць насельніцтва. Тут размяшчаецца горад Лондан.
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Англіі Катэгорыя:Геалогія Вялікабрытаніі Катэгорыя:Раўніны Вялікабрытаніі