Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе на базе 2 партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Мазырскім раёне (арганізаваны ў лютым і чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мазырскага, Петрыкаўскага, Ельскага раёнаў. 8 студзеня 1944 года брыгада (500 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 1-ы партызанскі атарад; 2-і партызанскі атрад; 3-і партызанскі атрад.

Камандаванне Камандзір Аляксанр Лукіч Жыльскі (верасень 1943 — студзень 1944).

Камісары Міхаіл Кузьміч Ільінкоўскі (верасень — снежань 1943); Мікалай Сяргеевіч Кірушкін (снежань 1943 — студзень 1944).

Начальнік штаба Міхаіл Аляксеевіч Забораў (верасень 1943 — студзень 1944).

Гісторыя Партызаны 30 верасня 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шчакатава Мазырскага раёна (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). 3 кастрычніка 1943 года знішчылі асабовы склад хойніцкага і брагінскага гарнізонаў у час іх перадыслакацыі ў горад Петрыкаў. У ноч на 19 верасня 1943 года на перагоне Ельск — Мытва падарвалі 560 рэек. З часцямі Чырвонай Арміі ў студзені 1944 года ўдзельнічалі ў вызваленні горада Мазыра і вёсак Козенкі, Дразды, Бабры, Скрыгалаў.

Памяць У 1968 годзе каля вёскі Буда Казіміраўская Мазырскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

Спасылкі Мозырьская бригада им. Александра Невского

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе