Сяргей Антонавіч Пятру́шка () — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук (1993).
Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1940 года ў вёсцы Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (зараз — у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі).
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1962 годзе. У 1969—1972 гадах і з 1982 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (сучасны Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі) на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па перспектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, селекцыі, стварэнні, удасканаленні і распаўсюджанні новых парод буйной рагатай жывёлы.
Сярод апублікаванага: Изучение генетического полиморфизма белков молока крупного рогатого скота БССР: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук: специальность 06.550 Разведение сельскохозяйственных животных / С. А. Петрушко. — Минск, 1970. К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У. І. Шляхтуновым) // Научно-техгический бюллетень. — Харьков, 1989. № 48. Совершенствование и использование пород мясного скота в Республике Беларусь: диссертация … доктора сельско-хозяйственных наук в форме научного доклада : 06.02.01. — Жодино, 1992. Порода шароле и ее использование: Монография / С. А. Петрушко. — Мн.: Хурсик, 2004. — 76 с.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі