Смо́ргаўка (Смарго́ўка) — колішняя вёска і прадмесце Мінска. Месціцца на поўнач ад Пярэспы. Была прыблізна там, дзе цяпер сыходзяцца мінскія вуліцы Прыгарадная, Някрасава, Карастаянавай.
Назва Найбольш верагодна, што назва таго ж паходжання, што і старое літоўскае прозвішча Смарговіч (Smorgowicz), якое фіксавалася на поўдні ад Вільні.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Мінску (81 жыхар) і ўрочышча на поўнач ад Мінска, у Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (3 двары, 22 жыхары). 9 ліпеня 1913 года ў Сморгаўцы адкрылася дача-калонія для жыдоўскіх слабасільных дзяцей пры мінскай супольнасці «Лінас-Гацэдэк».
За савецкім часам вёска. У 1930-я гады на поўнач ад Сморгаўкі быў хутар Сморгаўцы.
У наш час пра прадмесце нагадваюць Сморгаўскі тракт, пяць Сморгаўскіх завулкаў і Сморгаўскі праезд.
Літаратура
Smorgówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска