Ісак Майсеевіч Рабіно́віч ( — ) — савецкі вучоны ў галіне будаўнічай механікі, доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі тэхнікі РСФСР (1944), генерал-маёр-інжынер (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. У 1904 годзе скончыў рэальнае вучылішча і паступіў на механічны факультэт Імператарскага маскоўскага тэхнічнага вучылішча. У 1911 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў адлічаны з вучылішча і сасланы ў Аланецкую губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся ў Маскву і ў 1918 годзе скончыў вучылішча. Пачаў працу ў створаным Навукова-эксперыментальным інстытуце шляхоў зносін і на кафедры будаўнічай механікі Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча. У 1932 абраны прафесарам і прызначаны начальнікам кафедры Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава і з 1933 года загадчыкам кафедры будаўнічай механікі Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута.
Жыў у Маскве. Памёр 28 красавіка 1977 года. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па дынаміцы збудаванняў, уздзеянню дынамічных нагрузак на пралёты мастоў і іншыя інжынерныя збудаванні, па гісторыі будаўнічай механікі. Аўтар падручнікаў, курсаў будаўнічай механікі стрыжнёвых сістэм. У 1956 годзе ўвайшоў у першапачатковы склад Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы.
Сярод апублікаванага: Применение теории конечных разностей к исследованию неразрезных балок. — М., 1921; К теории статически неопределимых ферм. — М., 1933; Расчёт сооружений на импульсивные воздействия. — М., 1970; Вопросы теории статического расчёта сооружений с односторонними связями. — М., 1975.
Узнагароды і званні Медаль «Серп і Молат» (1966) 2 ордэны Леніна (1953, 1966) Ордэн Чырвонага Сцяга (1953) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1975) 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1946, 1947) Медалі Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1944)
Літаратура
Спасылкі
Исаак Моисеевич Рабинович // Технический портал, посвященный Сопромату и истории его создания
Катэгорыя:Будаўнічая інжынерыя Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта Катэгорыя:выкладчыкі Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава Катэгорыя:Аўтары падручнікаў