Амерыканскі біяграфічны інстытут () — былая прыватная арганізацыя ў ЗША (Ролі, Паўночная Караліна), якая спецыялізавалася на прысваенні розных званняў і ўзнагарод марным людзям ад свайго імя, а таксама публікацыі іх біяграфій у сваіх спецыяльных выданнях з прэстыжнымі назвамі.
У іншых краінах таксама існуюць падобныя арганізацыі, такія як Міжнародны біяграфічны цэнтр (Вялікабрытанія), «Чалавек года» (Украіна).
Гісторыя Амерыканскі біяграфічны інстытут быў створаны ў 1967 годзе. Існаваў за кошт платы за прысваенне тытулаў і званняў ад асоб, якім яны прысвойваліся, а таксама за продаж розных публікацый з біяграфіямі гэтых людзей.
Узнагароды палітыкаў, журналістаў, і іншых часта асуджаліся як махлярства. Урад Заходняй Аўстраліі лічыць Амерыканскі біяграфічны інстытут выдаўцом-махляром, які «звяртаецца да людзей, якія жадаюць мець памятную дошку на сваёй сцяне альбо ўбачыць сваё імя ў кнізе, нават калі ўшанаванне не мае сапраўднага даверу — па сутнасці, яны набываюць ушанаванні»World Medal of Freedom.
Кампанія збанкрутавала ў 2012 годзеRelated Raleigh companies file for bankruptcy.
Біяграфічныя даведнікі Leading Intellectuals of the World Great Minds of the 21st Century Contemporary Who’s Who of Professionals Great Women of the 21st Century World Book of Knowledge Two Thousand Notable American Men Two Thousand Notable American Women International Directory of Distinguished Leadership Five Thousand Personalities of the World Five Hundred Leaders of Influence International Who’s Who of Professional and Business Women
Катэгорыя:Выдавецтвы ЗША Катэгорыя:Махлярства