Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (; нар. 1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску. Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе Мінска, быў вызвалены ад вывучэння беларускай мовы. Скончыў фізфак БДУ. Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗАндрэй МУКАВОЗЧЫК: "Я стараўся не быць «батанікам». 29.10.2016 .
З 1988 годзе ўдзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003. Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядучым перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні. З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікаміАндрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВН — Tut.by, 27.02.2008. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоу «Вот так шоу» на БТКлуб великих и неуживчивых — БелГазета, 04.02.2008.
Пасля 2010 года стаў вядомым як аглядальнік газеты «Советская Белоруссия».
У 2022 годзе прыняты ў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ), у 2023 годзе прызначаны кіраваць аддзелам секцыі публіцыстыкі СПБ.
Сям’я Мае двух дзяцей ад першага шлюбу, дачка Марыя і сын Міхаіл жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі. Жанаты, мае дваіх малых дзяцей ад другога шлюбу.
Крытыка Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі. Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні«Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть» — ARCHE Пачатак, 01.05.2020«Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — ARCHE Пачатак, 19.11.2020 і антысеміцкія намёкіГісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысеміцкіх стэрэатыпаў» — Радыё Свабода, 24.12.2020.
У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка.
У ліпені 2020 годзе Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай варожасці, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ёсць прапагандай. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая , ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.)Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда. У ліпені 2022 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу, што ў кнізе Андрэя Мукавозчыка «Революция мокрых штанов» (Мінск, 2021) сфальсіфікаваны цытаты з Уладзіміра Ляхоўскага і Ганны Севярынец; паводле ацэнкі Рубінчыка, кніга, вылучаная на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, мае для культуры не нулявую, а адмоўную вартасць.
У 2021 годзе Мукавозчыка абвінавацілі ў публікацыі пагроз фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй КалядойBelarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысідэнтам у Брытаніі] — , 11.01.2021.
У красавіку 2023 года Мукавозчык заклікаў у эфіры тэлеканала СТБ публічна расстрэльваць беларусаў за публікацыю або перадачу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая перамяшчаецца па Беларусі. Таксама заяўляў, што трэба працягваць рэпрэсіі супраць беларусаў з уласнымі поглядамі на палітычную сітуацыю ў краіне.
На сайце і старонках прапагандысцкага выдання «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык рэгулярна крытыкуе Захад. Пры гэтым яго дачка Марыя вучылася ў ЗША, а цяпер працуе там хімікам.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджані» , лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020)Подведены итоги XVI Национального конкурса «Золотая Литера» , Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020)Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020».
Санкцыі ЕС і іншых краін Мукавозчык быў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам паводле спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, які друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сістэматычна негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца адной з асноўных крыніц прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі і атрыманне выгады ад ягоCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 2 снежня Мукавозчык быў дададзены і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі.
Спасылкі
Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС