Вуліца Васілеўцы (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (8-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 1300 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 1990-я гады і атрымала сваю назву ад былой аднайменнай вёскі, якая знаходзілася тут раней. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная і цагляная з пераменнай этажнасцю максімум у 9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка