«Гэтае цудоўнае жыццё» () — амерыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысёра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 годзе. Фільм заснаваны на апавяданні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 годзе. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я гады і папулярнасці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны перыяд.

Галоўны персанаж, Джордж Бейлі (Джэймс Сцюарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшанне яго анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверс). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы змянілася жыццё ў яго мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не з’явіўся на свет.

Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў класікай кінематографа. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасці.

Намінаваны на пяць прэмій «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў усіх часоў Амерыканскага кінаінстытута і займае 1-е месца ў спісе найбольш натхняльных амерыканскіх фільмаў усіх часоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы 1946 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Калядныя фільмы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Фрэнка Капры Катэгорыя:Фільмы пра анёлаў Катэгорыя:Экранізацыі апавяданняў Катэгорыя:Фільмы пра ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг