Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў створаны як структурнае падраздзяленне Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 20 лютага 1986 года. У 1986—1999 гады факультэт забяспечваў першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

З 2000 года асноўнай задачай факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў органаў унутраных спраў. Факультэт таксама выконвае функцыі галаўнога падраздзялення ведамаснай падсістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Аддзяленне завочнага навучання было створана ў жніўні 2017 года з прычыны рэарганізацыі факультэта завочнага навучанняФакультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Кафедры Кафедра кіравання органамі ўнутраных спраў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў

Начальнікі

С. Г. Сазанкоў У. І. Янушка В. М. Вежнавец Г. С. Зуёнак Л. В. Саленік. Іван Віктаравіч Ломаць (з 2010)

Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Катэгорыя:Праспект Машэрава (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:1986 год у Мінску