Дом па Савецкай вуліцы, 17 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў 1885 годзе.
Архітэктура На 1-м паверсе размешчаны магазіны, 2-і выкарыстоўваецца пад жыллё. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты невысокім аднасхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная, ярусная. Паверхі падзелены 2 гарызантальнымі цягамі. У цэнтры праезд у двор. На 2-м паверсе балкон, які аб’ядноўвае 2 праёмы. Вышыня балконнай агароджы роўная адлегласці паміж цягамі. Аконныя праёмы лучковыя, у ліштвах. Завяршальны прафіляваны карніз з невялікім вынасам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гродна) Катэгорыя:1885 год у Гродне