Віктар Аляксандравіч Лісоўскі (нар. , Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2016—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 17 кастрычніка 1965 года ў Баранавічах. Бацька — Аляксандр Аляксандравіч Лісоўскі — родам з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна, маці — Фаіна Рыгораўна Лісоўская — родам з Баранавічаў. Збіраўся паступаць у Армавірскае авіяцыйнае вучылішча, аднак выбраў танкавыя войскі па прыкладзе бацькіВіктар ЛІСОЎСКІ: «Як бы ні склаліся абставіны, я ўсё роўна стаў бы ваенным» . // Настаўніцкая газета, 18 лютага 2012. .
У 1987 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1998 годзе — Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), у 2006 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём). Кандыдат ваенных навук, дацэнт.
З 1987 па 1994 год праходзіў ваенную службу на камандных пасадах у Цэнтральнай групе войскаў і Прыбалтыйскай ваеннай акрузе.
З 1994 па 1995 год працягнуў службу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў на пасадзе намесніка камандзіра батальёна 3-га гвардзейскага танкавага палка па агнявой падрыхтоўцы.
З ліпеня 1998 па ліпень 1999 года — начальнік штаба — намеснік камандзіра 334-га гвардзейскага танкавага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі.
З 2002 па 2007 год займаў пасады старшага выкладчыка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта, дацэнта кафедры ваеннага майстэрства камандна-штабнога факультэта, начальніка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2007 па 2010 год — начальнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
З 2010 года па 6 снежня 2016 годаУказ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2016 года № 442 «О назначении на должность» — начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
З 6 снежня 2016 года па 15 ліпеня 2021 годаУказ Президента Республики Беларусь от 15 июля 2021 года № 269 «О В. А. Лисовском» працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
15 ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецыЛукашэнка назначыў новых намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ і начальніка Ваеннай акадэміі.
3 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады намесніка начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецыЛукашенко освободил Лисовского от должности замначальника Объединенного штаба ОДКБ.
Узнагароды медаль «За бездакорную службу» III ступені (2007). медаль «За бездакорную службу» II ступені. медаль «За бездакорную службу» I ступені (2014)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2014 года № 575 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)Генерал-маёр Віктар Лісоўскі ўдастоены ўзнагароды ад Кіраўніка дзяржавы. // Белтэлерадыёкампанія, 8 кастрычніка 2015. ; ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква, 2015)В день памяти великомученицы Екатерины Патриарший Экзарх совершил литургию в соборном Петро-Павловском храме города Минска. // Официальный портал Белорусской Православной Церкви, 7 декабря 2015. ; ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (28 чэрвеня 2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. ;
Спасылкі Віктар Аляксандравіч Лісоўскі на ваенным інфармацыйным партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь .
Катэгорыя:Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)