Уладзімір Якаўлевіч КАЛПАКЧЫ́ (, г.  — ) — савецкі вайсковы дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1945).

Паводле паходжання караім. У арміі з 1916 года, з 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1928). 3 1936 г. намеснік начальніка штаба Беларускай ваеннай акругі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Калінінскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 2-м і 1-м Беларускім франтах: начальнік штаба арміі, камандуючы арміямі. 63-я армія пад яго камандаваннем удзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. 3 1945 камандуючы арміяй, ваеннай акругай, з 1956 г. у Цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Генерал арміі (1961). Загінуў у авіякатастрофе.

Літаратура

Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — ISBN 5-86090-113-5 Казарьян А. В. Война, люди, судьбы — Ереван, 1977.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Штурму Зімняга палаца Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай