Вуліца Гайдара () — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар савецкага пісьменніка Аркадзя Гайдара.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (1-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Слабадской. Працягласць вуліцы складае 580 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок руху.

Сацыяльныя аб’екты Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка