Вуліца 6-я Лінія (, ) — невялікая вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (1-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Дзяржынскага. Працягласць вуліцы складае 260 метраў. Гістарычна гэта адна з першых вуліц горада, якая ўзнікла яшчэ ў канцы 1950-х - пачатку 1960-х гадоў. На вуліцы знаходзіцца некалькі шматкватэрных жылых цагляных малапавярховых будынкаў.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка