Бульвар Казіміра Кунцэвіча (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (9-ы мікрараён) у раёне актыўнага будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа углыб мікрараёна. Працягласць бульвара складае каля 300 метраў, асноўная прастора бульвара мае выключна пешаходны характар. Названы ў гонар Казіміра Адольфавіча Кунцэвіча, аднаго з першабудаўнікоў горада і горадаўтвараючага прадпрыемства, кіраўніка будаўніча-мантажнага трэста № 16 «Нафтабуд».
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка