Рачная вуліца (, ) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне дыспетчарскай станцыі гарадскога транспарту «Падкасцельцы». Цягнецца паўколам з поўначы на паўднёвы захад ад вуліцы Палявой да вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае 400 метраў. Забудавана індывідуальнымі дамамі катэджнага тыпу. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка