Маргарэт Элінор Этвуд (, 18 лістапада 1939, Атава, Канада) — канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званнем Гуманіста года.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакалаўра ва універсітэце Таронта, у 1962 годзе — ступень магістра у Коледжы Рэдкліф у Кэймбрыджы (ЗША). Дзеля працы яе бацькі, энтамолага, у дзяцінстве шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на яе творчасць. У сталым веку яна працавала выкладчыцай у розных універсітэтах Канады. Яе публічная дзейнасць накіраваная на развіццё канадскай літаратуры. Маргарэт Этвуд — заснавальніца the Writers' Trust of Canada, творчай арганізацыі, мэта якой — падтрымка канадскіх пісьменнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакументы з дапамогай электроннага атраманту.
Творчасць Маргарэт Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Многія яе вершы натхнёныя міфалогіяй, якой пісьменніцца захаплялася з ранняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: The Edible Woman (1969), The Handmaid’s Tale (1985: прэмія Атура Кларка (1987), прэмія генерал-гебурнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), Cat’s Eye (1988, шорт-ліст Прэміі генерал-губернатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), Alias Grace (1996: прэмія Джылера (Giller), шорт-ліст Букера (1996), шорт-ліст прэміі генерал-губернатара (1996)), The Blind Assassin (2000: Букер-2000, шорт-ліст прэміі генерал-губернатара(2000)), The Penelopiad (2005).
Беларускія пераклады Этвуд, Маргарэт. Балотны чалавек // ARCHE, № 3 (4) — 1999. С. 139—148. Пенелапіяда / Маргарэт Этвуд; пераклад з англійскай Вольга Калацкая і Марыя Мартысевіч. — Вільня. — Логвінаў, 2018. — 220 с. — (Амерыканка). ISBN 978-609-8213-27-0
Спасылкі Пенелапіяда. Урыўкі з рамана
Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Канады Катэгорыя:Пісьменнікі Канады Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы XXI стагоддзя Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Стыпендыяты DAAD