Юры Пятровіч Гіль () — беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.
Біяграфія Нарадзіўся 11 снежня 1942 голда ў засценку Вашунава (цяпер — Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).
Вучыўся ў Параф’янаўскай школе. У 1961—1964 гадах праходзіў тэрміновую у Савецкай Арміі, в/ч 52108 у Калінінградзе. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у арганізацыі «Веды».
У часы Перабудовы ўзначаліў Мінскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасля пераехаў у Вільню, дзе стварыў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, быў яго кіраўніком да канца жыцця.
Быў дэпутатам Віленскага раённага самакіравання.
Памёр 24 кастрычніка 2008 года ў Вільні. Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён) побач з бацькамі (надпіс на надмагіллі «Юры Гіль, сын Пятра і Фэльці»).
Дзейнасць
Вядомы актыўнай дзейнасцю па мемарыялізацыі памяці дзеячаў беларускага адраджэння. Арганізаваў ушанаванне памяці Францішка Багушэвіча і Браніслава Тарашкевіча на Віленшчыне — усталяванне шыльды і крыжа на месцы дома Францішка Багушэвіча ў Свіранах, найменаванне вуліцы ў Лаварышках у гонар Браніслава Тарашкевіча.
У 1994 годзе заснаваў у бацькоўскай хаце Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве (цяпер не існуе). Да свайго закрыцця з’яўляўся пляцоўкай для культурніцкіх імпрэз.
У 2006 выдаў кнігу паэзіі «Засьцянковая хатка», прэзентацыя якой адбылася ў тым жа годзе ў Вашунаве.
У 1980-1990-х гадах выступаў з ініцыятывай стварэння чыгуначнага прыпынку каля Вашунава, але прыпынак за некалькі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава прызналі немэтазгодным.
Бібліяграфія Юры Гіль Адзін дзень у БНР // Ніва № 12 (2706), 23 сакавіка 2008.
Крыніцы
Спасылкі Пайшоў у лепшы свет старшыня Таварыства Беларускай мовы Віленскага краю Юры Гіль Гіне сядзіба Юрыя Гіля ў Вашунаве з цікавай калекцыяй этнаграфічных рарытэтаў Пяць год таму памёр віленскі беларускі дзяяч Юры Гіль Наша Слова № 46(937), 18 лістапада 2009 года Свіраны на radzima.org Pawet.net 26(712) Чалавек памёр
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)