Траецкая вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень амаль ад вуліцы Маладзёжнай у бок мясцовай дарогі, якая спалучае Наваполацк з рэспубліканскай аўтадарогай Полацк — Глыбокае — граніца Літвы. Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Працягласць вуліцы складае каля 1 км. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Зноскі

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка