Кангрэ́с наро́да Белару́сі — сход прадстаўнікоў камуністычных і прарасійскіх арганізацый, які адбыўся 11 верасня 1993 года ў Мінску.

Правядзенне 19 жніўня 1993 года быў створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы кангрэса, які ўзначаліў дэпутат Вярхоўнага Савета Васіль Новікаў. Дэвізам быў выбраны «Згода і адзінства, мір і дабрабыт», мэта правядзення — «прадухіленне нацыянальнай катастрофы». Планаваўся ўдзел па 180 кандыдатаў ад кожнай вобласці Беларусі і 300 ад Мінска.

Сход адбываўся ў будынку інфармацыйна-культурнага цэнтра Савета міністраў. Прысутнічалі 1377 дэлегатаў: народныя дэпутаты, прадстаўнікі моладзевых, жаночых, рэлігійных і ветэранскіх арганізацый Беларусі, , ЦК кампартый Украіны і Літвы, дыпламатычныя прадстаўнікі Кітая, Паўночнай Карэі, В’етнама, Югаславіі і іншых. Адным з сустаршыняў быў будучы кіраўнік адроджанай Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Чыкін.

У сваім выступе тагачасны кіраўнік «Народнага руху Беларусі» Сяргей Гайдукевіч прапанаваў прызнаць падпісанне Белавежскіх пагадненняў 8 снежня 1991 года памылкай. Народны дэпутат Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «на каленях гатовы паўзці ў Расію».

Кангрэс зацвердзіў дэкларацыю з намерам забяспечыць удзел Беларусі ў Дагаворы аб калектыўнай бяспецы, а пасля аднавіць СССР. У эканамічнай сферы дэкларацыя патрабавала адміністрацыйнага рэгулявання, згортвання прыватызацыі, дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам, калгасам і саўгасам. У культуры і навуцы прапаноўвалася ўвядзенне дзвюхмоўя, аднаўлення гістарычнай праўды.

Пасля кастрычніцкіх падзей у Расіі кангрэс звярнуўся да Вярхоўнага Савета з патрабаваннем правесці нечарговую сесію дзеля адстаўкі старшыні Станіслава Шушкевіча, скасаваць Белавежскія пагадненні і прыняў рашэнне ўмацоўваць мясцовую савецкую ўладу.

Гл. таксама Усебеларускі народны сход

Літаратура

Спасылкі Аляксандр Кур’яновіч. Халодны кастрычнік 93-га // Новы час

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года) Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Верасень 1993 года Катэгорыя:Падзеі 11 верасня Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:Камунізм у Беларусі Катэгорыя:Настальгія па СССР