Акведук Понткісілтэ (, ) — суднаходны акведук над далінай ракі Ды на паўночным усходзе Уэльса, па якім праходзіць канал Ланголен, і з’яўляецца самым доўгім і высокім акведукам у Вялікабрытаніі.

Акведук быў пабудаваны ў 1805 годзе. У 2009 годзе быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як «вяха ў гісторыі грамадскай інжынерыі эпохі прамысловай рэвалюцыі». У рашэнні аб яго ўнясенні ў спіс былі асабліва адзначаны яго ідэальная ўпісанасць у складаны ландшафт і ўплыў, які ён аказаў на будучых мостабудаўнікоў.

Праз болей чым за 200 гадоў пасля свайго адкрыцця акведук выкарыстоўваецца і з’яўляецца адным з найбольш загружаных участкаў канальнай сеткі Вялікабрытаніі, прапускаючы каля 15000 лодак у год. Вышыня канала з абоіх бакоў даліны ракі Ды складае 38 м.

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Акведукі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вялікабрытаніі Катэгорыя:Уэльс Катэгорыя:Водныя масты