Будынак «Гроднасельбудпраекта» — будынак у Гродне, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (№ 31) і Будзённага (№ 4) і з дапамогай пергалы злучаны з раней пабудаваным будынкам паштамта. Пабудаваны ў 1973 годзе па індывідуальным праекце архітэктара В. Бажко як будынак Аблміжкалгасбуда і Аблміжкалгаспраекта, пасля інстытута «Гроднасельбудпраекта». Цяпер будынак займаюць адміністрацыйныя і камерцыйныя ўстановы.
Архітэктура Складаецца з 2 аб’ёмаў (10- і 3-павярховага). У 3-павярховай частцы размешчаны галоўны ўваход, вестыбюль, сталовая, актавая зала. У 10-павярховым аб’ёме размяшчаліся вытворчыя памяшканні інстытута, а таксама вытворчага аб’яднання «Аблсельбуд». Будынак цагляны, з папярочнымі апорнымі сценамі. Усе фасады абліцаваны керамічнай пліткай чырвонага і светла-жоўтага колераў.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:1973 год у Гродне Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Васіля Бажко Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Гродна) Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Гродна)