Будынак «Гроднаграмадзянпраекта» — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Дзяржынскага, 2/1.

Пабудаваны ў 1965 годзе па тыпавым праекце, у 1980 годзе зроблена прыбудова і надбудова 5-га паверху. У 1986 прыбудаваны аб’ём з актавай залай і сталовай па праекце архітэктара М. Жучко.

Архітэктура Будынак цагляны, прамавугольны ў плане, галоўны ўваход вылучаны ганкам і казырком. Вонкавыя сцены апрацаваны светла-шэрай тынкоўкай, у інтэр’ерах актавай залы і сталовай — тэразітавай. Падлогі мазаічныя, паркетныя.

Літаратура

Катэгорыя:Гроднаграмадзянпраект Катэгорыя:Вуліца Дзяржынскага (Гродна) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:1965 год у Гродне Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Жучко