Прагрэсіўная народная партыя (, скар. FVP) — левалібэральная і буржуазна-дэмакратычная партыя Германіі, якая была створана 6 сакавіка 1910 года ў выніку зліцця Вольнадумнай народнай партыі, Вольнадумнага аб’яднання і Нямецкай народнай партыі. Членамі партыі ў асноўным з’яўляліся прадстаўнікі дробнай і сярэдняй буржуазіі.
ПНП складалася з мясцовых аддзяленняў (), па адным на выбарчую акругу. Вышэйшы орган — з’езд (), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (), выканаўчы орган — кіруючы камітэт ().
У 1912 годзе партыя заключыла з сацыял-дэмакратамі ўсёабдымнае пагадненне аб перабалаціроўцыReich, Karlheinz. Die liberalen Parteien in Deutschland 1918 bis 1933. — Osnabrück: Herausgeber Jungdemokraten — Landesverband Niedersachsen, 1979. — S. 13.. У тым жа годзе на выбарах у рэйхстаг партыя заваявала 42 мандаты (12,3 % галасоў).
Тады ж у зямлі Эльзас-Латарынгія была заснавана Эльзаская прагрэсіўная партыя, як мясцовая арганізацыя ПНП.
Народная прагрэсіўная партыя выступала за:
Парламенцкую форму праўлення ў Германскай імперыі; Ліквідацыю прускага трохкласнага выбарчага права; Аддзяленне царквы ад дзяржавы; Раўнапраўе ўсіх грамадзян; Справядлівы падзел выбарчых акругаў.
Яе палітыка грунтавалася на прынцыпах ліберальнай эканомікі і прадстаўляла ў асноўным інтарэсы прамыслоўцаў-экспарцёраў, гандляроў, банкіраў і рамеснікаўСр.: Boldt, Hans. Deutsche Verfassungsgeschichte: Politische Strukturen und ihr Wandel, Band 2: Von 1806 bis zur Gegenwart. — München, 1990. — S. 382..
У 1918 годзе падчас Лістападаўскай рэвалюцыі партыя спыніла сваё існаванне, аб’яднаўшыся з левым крылом Нацыянал-ліберальнай партыі ў Нямецкую дэмакратычную партыю.
Вядомыя члены партыі Людвіг Квідэ Георг Кершэнштайнер Франц фон Ліст Тэадор Хойс
Спасылкі Die Fortschrittliche Volkspartei 1910—1918
Катэгорыя:Ліберальныя партыі Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Германскай імперыі