Будынак абласнога аграпрамысловага комплексу — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Лермантава, 2, на рагу з вуліцай Максіма Горкага і Віленскім завулкам. Пабудаваны ў 1985 годзе (архітэктары М. Жучко, Н. Чуйко, Н. Скачкова, Л. Баланюк пры ўдзеле А. Тараненкі, Л. Кордаш).

Архітэктура Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, вырашаная ў плане П-падобна, складаецца з цэнтральнага цаглянага 7-павярховага корпуса, арыентаванага галоўным фасадам на вул. Лермантава, і 2-павярховых бакавых крылаў, якія ўтвараюць унутраны дворык. Асіметрычную кампазіцыю ўраўнаважваюць фланкуючыя элементы — аб’ём тарцовай лесвічнай клеткі з аднаго боку, вертыкальны пілон і казырок галоўнага уваходу — з іншага. Два ніжнія паверхі трактаваны ў абагульненых формах як падножжа будынка. Для аздаблення выкарыстаны граніт, дэкаратыўная тынкоўка, керамічная плітка. У крылах размешчаны сталовая, канферэнц-зала, ЭВМ.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:1985 год у Гродне Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна) Катэгорыя:Вуліца Лермантава (Гродна) Катэгорыя:Віленскі завулак (Гродна) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Жучко