Пераходны ўрад Ірака (ПУІ; ) — орган дзяржаўнай улады ў Іраку ў 2005—2006 гадах, мэтай якой з’яўлялася распрацоўка новай канстытуцыі і выбараў у ніжнію палату парламента.
Гісторыя 20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай армііХроника военной операции США против Ирака в 2003 году.
На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Начасны орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцамРуденко Л. Н.Восстановление и развитие экономики Ирака (по материалам Центра стратегических и международных исследований США) // Институт Ближнего Востока.. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполакБуш обещает довести до конца «пурпурную революцию в Ираке»В. Богданов. Решение о шиитском восстании принималось в Лондоне (Российская газета)Шиитско-суннитское противостояние в Ираке // Подцероб А. Б., Институт Ближнего Востока, 11 января, 2007..
13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Начаснага ўраду Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧУІ перадала начасная кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧУІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. У адзін час праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцаміИрак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003—2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011.
3 мая таго ж года ўзнікае Пераходны ўрад Ірака (ПУІ). 15 кастрычніка ён прадстаўляе новы праект канстытуцыі краіны, які 25-га быў ухвалены на рэферэндуме. 15 снежня пад кіраўніцтвам ПУІ праходзяць выбары ў ніжнюю палату парламента Ірака — Савет прадстаўнікоў. Ужо 20 мая 2006 года ПУІ перадае свае паўнамоцтвы першаму пастаяннаму ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі.
Кабінет {| cellpadding=5 cellspacing=0 border=2 |- !colspan=1 bgcolor="#CCCCCC"|Position !colspan=1 bgcolor="#CCCCCC"| |- |Прэзідэнт |Джалал Талабані |- |Віцэ-прэзідэнты |Адзіль Абдул-Махдзі Газі Машаль Аджыль аль-Явер |- | Прэм’ер-міністр |Ібрагім аль-Джафары |- |Намеснікі прэм’ер-міністра |Ахмед ЧалабіРуз Нуры ШавісАбід Мутлак аль-Джубуры |- | Міністр унутраных спраў |Баян Бакір Салаг |- | Міністр замежных спраў |Хашыяр Зібары |- |Міністр абароны |Саадун Аль-Дулаймі |- | Міністр нафты |Ібрагім Бахр аль-Улум |- |Міністр энергетыкі | Махсен Шлаш |- | Міністр планавання і супрацоўніцтва ў галіне развіцця |Бархам Салех |- |Міністр вышэйшай адукацыі |Самі аль-Мудхафар |- |Міністр муніцыпалітэтаў і грамадскіх работ |Нісрын Барвары |- | Міністр тэлекамунікацый |Джуван Фуад Масум |- | Міністр фінансаў | Алі Абдул-Амір Алаві |- | Міністр водных рэсурсаў | Абдул-Латыф Рашыд |- | Міністр навакольнага асяроддзя |Нармін Асман |- |Міністр гандлю | Абдэль-Карым Махуд Аль-Мухамедаві |- |Міністр транспарту | Салам аль-Малікі |- | Міністр працы і сацыяльных спраў |Ідрыс Хадзі |- | Міністр па правах чалавекаНармін Асман (выконваючы абавязкі)Хашым аш-Шыбль быў прызначаны, але адмовіўся ад пасады |- | Міністр аховы здароўя | Абдэль Муталіб Махамед Алі |- | Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі | Джасім Махамед Джафар |- | Міністр адукацыі |Абдэль Фалах Хасан |- | Міністр сельскай гаспадаркі | Алі Аль-Бахадылі |- | Міністр юстыцыі |Абдэль Хусейн Шандаль |- | Міністр культуры | Нуры Фархан аль-Раві |- | Міністр навукі і тэхнікі |Басімы Юсуф Бутрус |- | Міністр па пытаннях перамяшчэння і міграцыі |Сухайла Абд-Джафар |- | Міністр па справах моладзі і спорту | Талібы Азіз Зайні |- | Міністр прамысловасці |Усама ан-Наджафі |- | Дзяржаўны міністр па справах нацыянальнай бяспекі | Абдул Карым Аль-Анізі |- | Дзяржаўны міністр па справах правінцый | Саад Наіф Муджхім аль-Хардан |- | Дзяржаўны міністр па справах грамадзянскай супольнасці | Ала Хабіба Казіма |- | Дзяржаўны міністр па справах жанчын | Азхар Абдэль Карым аш-Шэйхлі |- |Дзяржаўны міністр па справах турызму і старажытнасцяў | Хашым аль-Хашымі |- | Дзяржаўны міністр па справах Нацыянальнай асамблеі | Сафа ад-Дын Махамед Аль-Сафі
Гл. таксама Іракская вайна Акупацыя Ірака (2003—2011)
Спасылкі 10 лет суверенитету Ирака: от амбиций Америки до побед террористов // ТАСС, 28 июня 2014 ANNEX TO THE LAW FOR THE ADMINISTRATION OF IRAQ IN THE TRANSITIONAL PERIOD Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Палітыка Ірака Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2006 годзе Катэгорыя:Дзяржаўны лад Ірака