Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны на перакрыжаванні вуліц Маскоўскай (№ 48) і Савецкай (№ 77). Помнік архітэктуры стылю мадэрн.

Гісторыя Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы.

Да рэвалюцыі тут размяшчаўся адзін з камерцыйных банкаў горада. Доўгі час у будынку размяшчаўся адзін з карпусоў Бабруйскага філіяла ўстановы адукацыі БДЭУ. З восені 2017 года навучальны корпус № 3 Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжаЗдание бывшего банка по улице Советской.

Архітэктура Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кожнае крыло ў цэнтры мае неглыбокі рызаліт, сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рызаліт з боку вуліцы Савецкай з вялікім прамавугольным акном, якое аб’ядноўвае верхні і палавіну ніжняга паверхаў: рызаліт з боку вуліцы Маскоўскай вылучаны прамавугольнымі вокнамі ў верхнім і спаранымі арачнымі ў ніжнім паверхах. Месца злучэння крылаў падкрэслена ўваходным арачным парталам і эркерам над ім, умацаваным па 2 кансолях і завершаным невялікай усечанай вежай. Планіроўка калідорная. У цэнтральнай частцы вестыбюль з двухмаршавай лесвіцай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Бабруйска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Савецкая вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж Катэгорыя:XX стагоддзе ў Бабруйску