Эльза́с-Латары́нгская па́ртыя () — палітычная партыя Германскай імперыі.
Гісторыя Упершыню партыя прыняла ўдзел у нацыянальных выбарах у 1874 годзеVincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 417 , выйграўшы 15 мандатаўMcHale, С. 434. Далей яна атрымлівала па 15 мандатаў на кожных выбарах да 1890 года, калі прадстаўніцтва ў Рэйхстагу знізілася да 10 месцаў. Па меры таго, як усё больш эльзасцаў эмігравала ў Францыю, падтрымка партыі зніжалася, і яна ўжо ніколі пасля выбараў 1890 года не атрымлівала больш за 10 месцаў. Калі Эльзас-Латарынгія зноў была вернута ў Францыю пасля Першай сусветнай вайны, партыя спыніла сваё існаванне.
Ідэалогія Партыя прадстаўляла аўтанамісцкія погляды франкамоўнага насельніцтва Эльзаса-Латарынгіі. Яна пратэставала супраць палітыкі ўрада Германіі ў дачыненні да Эльзаса-Латарынгіі, католікаў і іншых этнічных меншасцей, і часта была саюзнікам Дацкай партыі, Нямецка-Гановерскай партыі і Польскай партыі.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Германскай імперыі Катэгорыя:Партыі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці