Джэй Мантгомеры Гарнер (; 15 красавіка 1938) — адстаўны генерал арміі ЗША, першы кіраўнік амерыканскай акупацыйнай адміністрацыі Ірака.

Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1938 года ў горадзе Аркадзіі, штат Фларыда. З 1962 года на службе ў арміі. Быў удзельнікам В’етнамскай вайны і вайны ў Персідскім заліве. У 1997 годзе пайшоў у адстаўку ў чыне генерал-лейтэнанта. У сакавіку 2003 года пасля ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак стаў першым кіраўніком амерыканскай акупацыйнай адміністрацыі. 11 мая на гэтай пасадзе яго змяніў Пол Брэмер.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі General reverses his role San Francisco Chronicle, February 26, 2003. SYColeman company page PBS Frontline C-SPAN Q&A interview with Garner, December 10, 2006

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Персідскім заліве Катэгорыя:Часовы орган кааліцыі Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША