Барыс Дзмітрыевіч Антаненка-Давідовіч (; , Засулля, цяпер Сумская вобласць, Украіна — ) — украінскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Кіеўскі інстытут народнай асветы (1923).

Падзеі рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зборніках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), выдаў зборнік апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыстычных, літаратура- і мовазнаўчых артыкулаў (зборнікі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970).

Рэпрэсіраваны ў 1935 годзе, рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1992 (за зборнікі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).

Выбраная бібліяграфія Твори у двох томах. — Київ: Дніпро, 1991. ISBN 5-308-00989-9

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Вязні ГУЛАГа Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР