Закон Акт аб дэмакратыі ў Беларусі — федэральны закон Злучаных Штатаў Амерыкі, які дазваляе дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), якія працуюць у сферы развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Закон, які быў прадстаўлены дэпутатам ад штата Нью-Джэрсі Крысам Смітам, быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША 4 кастрычніка 2004 года, Сенатам — 6 кастрычніка. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш падпісаў закон 20 кастрычніка 2004 года. Ён заявіў, што ЗША «будуць супрацоўнічаць з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, каб дапамагчы тым, хто імкнецца вярнуць Беларусь на належнае месца сярод еўраатлантычнай супольнасці дэмакратычных краін».
Закон выказвае меркаванне Кангрэса пра тое, што беларускія ўлады не павінны атрымліваць розныя тыпы негуманітарнай фінансавай дапамогі з боку ЗША. Ён таксама заклікае прэзідэнта ЗША паведамляць Кангрэсу аб продажы зброі Беларуссю дзяржаўным спонсарам тэрарызму, а таксама аб асабістай маёмасці і актывах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Наступствы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў «Акт» найлепшым падарункам для беларускіх уладаў. Выступаючы 6 кастрычніка на нарадзе па сацыяльных пытаннях, ён заявіў, што прыняцце Кангрэсам ЗША гэтага дакумента дадасць уладзе на рэферэндуме 17 кастрычніка «мінімум 10 працэнтаў у якасці плюсу».
Катэгорыя:Беларуска-амерыканскія адносіны Катэгорыя:2004 год у праве Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:2004 год у ЗША Катэгорыя:Крыніцы права ЗША