Кірыл Уладзіміравіч Казакоў (нар. 23 жніўня 1979, Магілёў, БССР) — беларускі журналіст, аўтар больш за 50 дакументальных фільмаў і журналісцкіх расследаванняў.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1979 года ў горадзе Магілёў.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Кулешова (1997—2003 гады), а таксама прайшоў прафесійную перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» (2008—2010).

У час вучобы ў МДУ імя Куляшова працаваў у тэлерадыёкампаніі «Магілёў» рэпарцёрам (1998—2001 гады). У 2001 годзе становіцца спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі па Магілёўскай вобласці.

У 2002 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме «Зона Х» рэпарцёрам. У 2003 узначаліў аддзел крымінальных навін Агенцтва тэленавін Першага нацыянальнага телеканала і стаў вядучым праграмы «Зона Х». Пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова праграма стала набірать папулярнасць, і пасля стала самай рэйтынгавай праграмай на беларускім тэлебачанні (у 2003 аўдыторыя склала 209 тысяч чалавек). У ранішніх эфірах пад кіраўніцтвам Казакова з’явілася рубрыка, дзе ў рэжыме рэальнага часу транслявалася дарожнае становішча ў горадзе — перадача стала выходзіць у прамым эфіры. У гэты ж час стварае шэраг аўтарскіх спецыяльных рэпартажаў, журналісцкіх расследаванняў і дакументальных фільмаў.

У 2011 годзе ўзначаліў спадарожнікавы телеканал «Беларусь-ТБ», які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі.

У 2012 вярнуўся ў Агенцтва тэленавін БТРК у якасці галоўнага дырэктара структуры. Пад яго кіраўніцтвам у Агенцтве тэленавін працавала больш за 10 аддзелаў, журналісты АТН стваралі кантэнт для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». У 2015 годзе стаў генеральным прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі. Потым — намеснікам генеральнага дырэктара Сталічнага тэлебачання.

Са студзеня 2021 да лютага 2022 года займаў пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»https://blr.belta.by/president/view/u-telekanala-stb-novy-generalny-dyrektar-96077-2021/ .

Работы Аўтарскія фільмы:

2005 — «Карупцыя» 2005 — «Родам з глухамані» 2006 — «Была краіна. Былі грошы» 2007 — «Высокаактанавы саюз» 2007 — «Перыяд паўраспаду: Расія, Украіна, Беларусь» (цыкл фільмаў) 2009 — «Па-за законам. Левы гнёт» 2011 — «Белслед у Космасе» 2013 — «Лёс гігантаў» (цыкл фільмаў, 1-ы сезон)

Узнагароды 2005 — «Тэлевяршыня» з намінацыі «Лепшы рэпарцёр». 2006 — Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указ № 3 ад 04.01.2006 г. 2013 — Гран-пры «Тэлевяршыны» у намінацыі «Тэлевізійны праект года» за цыкл фільмаў Белтэлерадыёкампаніі «Лёс гігантаў», сааўтар.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі