Дом па Савецкай вуліцы, 79 — будынак у Бабруйску. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у стылі неакласіцызму. У будынку размешчаная дзіцячая стаматалагічная паліклініка.

Архітэктура

Цагляны аднапавярховы П-падобны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага атынкаванага фасада падкрэслена трыма рызалітамі. Цэнтральны рызаліт, уваходны праём якога вылучаны лучковай навіссю на вітых жалезных кранштэйнах, завершаны фігурным атыкам, дэкарыраваны ляпным картушам, бакавыя — камбінаваным (трохвугольны франтон і прамавугольны атык). Строеныя прамавугольныя вокны галоўнага фасада дэкарыраваны пластычнымі ліштвамі з ляпнымі гірляндамі і валютамі. Вулічны фасад апрацаваны рустыкай, аконтураны філёнгавым цокалем і карнізам на дэнтыкулах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Бабруйска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:XX стагоддзе ў Бабруйску