Дзмітрый Апалінаравіч Ража́нскі ( — ) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933). Брат М. А. Ражанскага.
Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. У 1904 годзе скончыў фізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта і быў пакінуты ў ім на падрыхтоўку да прафесарскага звання на кафедры фізікі. Адначасова працаваў лабарантам у Электратэхнічным інстытуце. У 1911 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра. У 1911—1921 гадах працаваў у Харкаўскім універсітэце: прыват-дацэнт, выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара на кафедры фізікі, з 1914 года — загадчык кафедры. У 1921—1923 гадах навуковы спецыяліст у Ніжагародскай радыёлабараторыі, у 1923—1928 гадах навуковы кансультант Цэнтральнай радыёлабараторыі Трэста заводаў слабага току. Адначасова займаў пасаду прафесара фізіка-механічнага факультэта Політэхнічнага інстытута і загадчыка аддзела электрычных ваганняў Дзяржаўнага фізіка-тэхнічнага інстытута. 5 кастрычніка 1930 года быў арыштаваны за адмову галасаваць на сходзе за смяротную кару абвінавачваемых па «справе Прампартыі» і вызвалены 26 ліпеня 1931 года. З 1931 года працаваў у Ленінградскім электрафізічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Займаўся вывучэннем прыроды хвалевых працэсаў і электрычных разрадаў у газах. Пад кіраўніцтвам Д. А. Ражанскага створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя радыёперадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары. Пад яго кіраўніцтвам выкананы шэраг даследаванняў па фізіцы нізкатэмпературнай плазмы і працэсам у іонных прыборах, тэорыі антэн і інш.
Сярод апублікаванага: Электрические лучи: Учение об электромагнитных колебаниях и волнах. — Санкт-Петербург: К. Л. Риккер, 1913; Физические основания теории распространения коротких волн. — Л.; М., 1934; Акустика и оптика. — Л.; М., 1935; Физика газового разряда. — Л.; М., 1937.
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя А. С. Папова (1911)История инженерного дела // Бібліятэка ІрГДТУ.
Літаратура
Рожанский И. Д., Рожанская М. М., Филонович С. Р. Дмитрий Аполлинариевич Рожанский. — М.: Наука. — 2003.
Спасылкі История инженерного дела // Бібліятэка ІрГДТУ РОЖАНСКИЙ Дмитрий Аполлинариевич // Объединение учителей Санкт-Петербурга Бартенев В. Г., Кобзарев Г. Ю. Дмитрий Аполлинариевич Рожанский — выдающийся ученый-радиофизик // Виртуальный компьютерный музей Юрiй Головач, Юлiан Гончар, Мар’яна Красницька ФIЗИКА I ФIЗИКИ В НТШ У ЛЬВОВI // ЖУРНАЛ ФIЗИЧНИХ ДОСЛIДЖЕНЬ т. 22, № 4 (2018)
Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДПУ