Вішнёвая вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі садовага таварыства "Энергетык" каля былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе. Працягласць вуліцы складае каля 520 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 "Падкасцельцы - БВК" і № 12 "Падкасцельцы - Шніткі". У гэтай мясцовасці таксама існуе яшчэ 9 вуліц з падобнай назвай (1-я Вішнёвая, 2-я Вішнёвая і гэтак далей).

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка