«Skrewdriver» ( або зашрубка) — першы музычны гурт у стылі RAC з Вялікабрытаніі.

Заснаваны Янам Сцюартам Дональдсанам (8.11.1957 — 24.9.1993) пад уплывам панк-гурту «Sex Pistols», канцэрт якога Сцюарт наведаў у Манчэстэры. Да гэтага Ян Сцюарт выконваў песні «The Rolling Stones» у складзе гурту «Tumbling Dice».

«Skrewdriver» запісаў лонгплэй «All Skrewed Up», самотнікі «You’re So Dumb» i «Antisocial». Гурт спыніў дзейнасць у 1979 годзе, але Дональдсан аднавіў яго ў 1982 годзе з фінансавай падтрымкай партыі «Нацыянальны Фронт». Пазней у адказ на нападкі левых арганізацый ён заснаваў экстрымісцкую арганізацыю «Blood & Honor».

У 1992 годзе падчас канцэрту «Skrewdriver» адбыліся сур’ёзныя сутыкненні нацы-скінхэдаў з удзельнікамі леварадыкальных груповак.

24 верасня 1993 года Дональдсан загінуў у аўтакатастрофе і гурту не стала.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

All Skrewed Up (1977) Hail the New Dawn (1984) Blood & Honour (1985) White Rider (1987) After the Fire (1988) Warlord (1989) The Strong Survive (1990) Freedom What Freedom (1992) Hail Victory (1994)

Спасылкі

Катэгорыя:Рок супраць камунізму Катэгорыя:Панк-рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:РСК-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1993 годзе