Мікалай Апалінаравіч Ража́нскі ( — ) — рускі і савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі, прафесар (1921), доктар медыцыны (1913), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1945), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1947). Родны брат фізіка Д. А. Ражанскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. У 1902 годзе скончыў Кіеўскую класічную гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. За ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху быў арыштаваны. Пасля вызвалення быў высланы ў Маскву і пераведзены на вучобу ў Маскоўскі ўніверсітэт. Медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта скончыў у 1909 годзе і ў 1910—1912 гадах працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў лабараторыі І. П. Паўлава і ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў ПецярбургуРожанский Николай Аполлинариевич // Академия биологии и биотехнологии им. Д. И. Ивановского ЮФУ. У 1913 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Материалы к физиологии сна» на ступень доктара медыцыны. У 1912—1916 гадах працаваў у Маскоўскім універсітэце. У 1914 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Англіі, у Кембрыджскай лабараторыі К. Лукаса, дзе прабыў некалькі месяцаў. У 1915 годзе ў час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і працаваў хірургам у франтавых шпіталях. У 1916 годзе М. А. Ражанскі прызначаны прыват-дацэнтам кафедры фізіялогіі Варшаўскага ўніверсітэта, эвакуіраванага ў Растоў-на-Доне. З 1917 года таксама выкладаў на Гарадскіх жаночых курсах. Пасля аб’яднання ў 1920 годзе жаночых курсаў з медыцынскім факультэтам ўніверсітэта і ўтварэння Медыцынскага інстытута М. А. Ражанскі быў абраны прафесарам фізіка-матэматычнага факультэта Данскога ўніверсітэта, а ў 1921 годзе прафесарам кафедры нармальнай фізіялогіі медыцынскага факультэта (у далейшым — Растоўскага медыцынскага інстытута). У 1928—1933 гадах адначасова працаваў у Навукова-даследчым інстытуце працы, 1930—1941 гадах — у Навукова-даследчым інстытуце харчавання, у 1939—1941 — у Навукова-даследчым педыятрычным інстытуце. У 1952—1954 гадах М. А. Ражанскі займаўся стварэннем фізіялагічнай лабараторыі на базе Навукова-даследчага педыятрычнага інстытута. З 1954 года зноў працаваў у Растоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

Памёр М. А Ражанскі 25 лістапада 1957 года ў час працы ў сваёй лабараторыі.

Навуковая і грамадская дзейнасць М. А. Ражанскаму належаць навуковыя працы па агульнай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання, кровазвароту, сну, функцыях падкоркавых структур галаўнога мозга і іх ролі ў вышэйшай нервовай дзейнасці. Займаўся вывучэннем асноўных біялагічных рэфлексаў і распрацаваў класіфікацыю безумоўных рэфлексаў па іх біялагічным значэнні. Аўтар больш за 250 публікацыяй і 3 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Практические занятия по физиологии животных. — М., 1932; Очерки по физиологии нервной системы. — Л.: Медгиз. Ленингр. отд-ние , 1957.

Пад кіраўніцтвам М. А. Ражанскага падрыхтаваны і абаронены 14 доктарскіх і больш за 20 кандыдацкіх дысертацый. Быў стваральнікам у 1924 годзе Фізіялагічнага навуковага таварыства ў Растове-на-Доне. Уваходзіў у склад Праўлення і займаў пасаду старшыні Цэнтральнага Савета Усесаюзнага таварыства фізіёлагаў. Абіраўся дэпутатам Растоўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Медаль «За абарону Каўказа». Выдатнік аховы здароўя.

Памяць На адміністрацыйным будынку Растоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Рожанский Николай Аполлинариевич // Академия биологии и биотехнологии им. Д. И. Ивановского ЮФУ Хананашвили А. Я. Николай Аполлинариевич Рожанский // Донской временник. Год 2004-й / Дон. гос. публ. б-ка. Ростов-на-Дону, 2005. Вып. 12. С. 85—87.

Катэгорыя:Фармаколагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фармаколагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»