Факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Адкрыццё факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, створанага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2006 года № 178, адбылося напярэдадні 1 верасня 2006 года на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл прынялі ўдзел Міністр абароны генерал-палкоўнік Л. С. Мальцаў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі М. М. Шалёў, кіраўнікі сілавых ведамстваў. Першым начальнікам факультэта быў назначаны кандыдат ваенных навук генерал-маёр запасу Ю. В. Партноў.
Адкрыццё факультэта з’яўляецца знамянальнай вяхой у гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, бо са з’яўленнем дадзенага факультэта завяршылася стварэнне поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі. З гэтага часу генералы і афіцэры беларускай арміі маюць магчымасць прайсці айчынную вышэйшую школу ўдасканалення свайго ваенна-прафесійнага майстэрства.
Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб’яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба. У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў.
З 2008 года да заняткаў на факультэце, акрамя беларускіх ваеннаслужачых, прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў.
З 1 жніўня 2017 года факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўняў.
У адпаведнасці з загадам начальніка УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» ад 10 снежня 2008 года «Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл» 22 сакавіка з’яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных СілФакультэт Генеральнага штаба .
Падрыхтоўка вышэйшых і старшых афіцэраў аператыўна-стратэгічнага (стратэгічнага) звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў і дзяржаўных органаў па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне»; афіцэраў аператыўна-тактычнага звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях, прафілізацыях), устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; замежных ваеннаслужачых (сумесна або асобна) у вочнай (завочнай) форме атрымання адукацыі ў адпаведнасці з заключанымі кантрактамі аб навучанні; навукова-педагагічных і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і павышэнне іх кваліфікацыі; перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі службовых асоб дзяржаўных органаў у галіне ваеннай бяспекі; ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Ваеннай акадэміяй Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па правядзенні сумесных навуковых даследаванняў, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізацыі навучальнага працэсу і падрыхтоўкі слухачоў.
Начальнікі Ю. В. Партноў (2006—?) Сяргей Міхайлавіч Зайцаў
Крыніцы
Генеральнага штаба Катэгорыя:Вуліца Славінскага (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:2006 год у Мінску