Антрацэн — араматычны вуглевадарод С14Н10. Малекулярная маса 178,24.

Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 218°C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш.

Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.

Літаратура

Катэгорыя:Вуглевадароды