Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546 аднагалосна прынята 8 чэрвеня 2004 года.
Змест Дакумент быў прысвечаны падзеям звяржэння ўрада Садама Хусейна ў Іраку. Рэзалюцыя пацвердзіла незалежнасць, суверэнітэт, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, права іракскага народа свабодна вызначаць сваю палітычную будучыню і кантраляваць свае прыродныя рэсурсы. Савет ухваліў стварэнне суверэннага Часовага ўрада Ірака наўзамен адміністрацыі кааліцыі і поўнае завяршэнне акупацыі краіны да 30 чэрвеня таго ж года. Да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый звярнуліся з просьбай дапамагчы ў галінах, якія тычацца распрацоўкі новай канстытуцыі, каардынацыі гуманітарнай дапамогі, прасоўвання правоў чалавека і рэформ. Урад Ірака абавязаўся працаваць над паляпшэннем сіл бяспекі. Рэзалюцыя ўпаўнаважыла кааліцыйныя сілы прыняць усе меры для падтрымання бяспекі і стабільнасці ў Іраку і вітала партнёрства паміж іракскім урадам і замежнымі войскамі, тым самым легалізаваўшы дзейнасць апошніх. У той жа час мандат па размяшчэнні кааліцыі мог быць спынены па просьбе Ірака. У палажэннях рэзалюцыі гаварылася, што сродкі з Фонду развіцця Ірака могуць выкарыстоўвацца іракскім урадам пасля спынення паўнамоцтваў акупацыйнай адміністрацыі.
Галасаванне За (15) Устрымаліся (0) Супраць (0) КНР Расія Вялікабрытанія ЗША Францыя Алжыр Ангола Бенін Бразілія Чылі Германія Пакістан Філіпіны Румынія Іспанія * тоўстым выдзелены пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН
Гл. таксама Акупацыя Ірака (2003—2011)
Спасылкі Поўны тэкст рэзалюцыі
Катэгорыя:Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН Катэгорыя:Чэрвень 2004 года Катэгорыя:Падзеі 8 чэрвеня Катэгорыя:Акупацыя Ірака