Вечерний Бобруйск () — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета. Заснаваная 22 снежня 2000. Выходзіць па-руску два разы на тыдзень: у сераду і пятніцу. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Бабруйска, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Рэдакцыя размяшчалася па адрасе: Бабруйск, Зорны праезд, 5-104, цяперашні адрас вул. Маскоўская,42. Уваходзіць у склад "Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».
Галоўны рэдактар — Наталля Сысой.
Гісторыя Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў: Валянціна Сысоя з газеты «Вечерний Бобруйск», Анатоля Санаценкі з партала Babruisk.info, Уладзіміра Скрабатуна з газеты «Вольнае Глыбокае» і Галіны Буднай з газеты «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт газеты
Катэгорыя:Газеты Бабруйска Катэгорыя:Аб’яднаныя Масмедыі Катэгорыя:Газеты Бабруйска на рускай мове Катэгорыя:2000 год у Бабруйску