Need for Speed: Underground (скар. NFSU) — камп’ютарная гульня серыі Need for Speed у жанры аркадных аўтагонак, распрацаваная студыяй EA Black Box і выдадзеная кампаніяй Electronic Arts для гульнявых кансоляў і персанальных камп’ютараў у 2003 годзе. У Расіі Need for Speed: Underground была выдадзеная кампаніяй «Софт Клаб» першапачаткова з рускай дакументацыяй, а з 2006 года — цалкам на рускай мове. У сакавіку 2005 года гульня была выпушчаная для аркадных аўтаматаў.
Гульня прыкметна адрозніваецца ад папярэдніх частак серыі сэцінгам і стылем. Дзеянні Need for Speed: Underground адбываюцца ў выдуманым начным горадзе пад назвай Алімпік-Сіці. Па сюжэце галоўны герой выклікае павагу удзелам ў вулічных гонках і імкнецца перасягнуць лепшага гоншчыка ў горадзе — Эдзі. У гульні прысутнічае некалькі розных тыпаў гонак, кожны з якіх мае свае асаблівасці. За перамогу ў спаборніцтвах зарабляюцца ачкі стылю і наяўныя грошы, а таксама адкрываюцца новыя аўтамабілі і разнастайныя дэталі цюнінгу і стайлінгу.
Гульня была заснавана на вулічных гонках, якія сталі папулярнымі дзякуючы фільму «Фарсаж». Распрацоўшчыкі хацелі адрадзіць серыю Need for Speed у сувязі нізкім ўзроўнем продажаў папярэдніх гульняў. Новая частка стала перазагрузкай франшызы. Гульнявая прэса станоўча сустрэла Need for Speed: Underground. Рэцэнзенты хвалілі гульнявы працэс, графіку і музыку, але крытыкавалі інтэлект супернікаў. Underground стала камерцыйна паспяховай — усяго было прададзена больш за 15 мільёнаў асобнікаў гульні. У 2004 годзе выйшаў сіквел — Need for Speed: Underground 2.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт . Need for Speed: Underground на вікі-праекце Need for Speed Wiki.
Катэгорыя:Відэагульні 2003 года Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Канадзе Катэгорыя:Гульні для Game Boy Advance Катэгорыя:Гульні для GameCube Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Xbox Катэгорыя:Need for Speed